12 лiстапада 2026, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уіткоф зрабіў заяву пра набліжэнне міру пасля перамоў у Абу-Дабі

5
Уіткоф зрабіў заяву пра набліжэнне міру пасля перамоў у Абу-Дабі
Стыў Уіткоф

Спецпрадстаўнік Трампа чакае сустрэчы з Пуціным.

Пасля завяршэння перамоў у Абу-Дабі ёсць надзея на набліжэнне ўстойлівага міру.

Пра гэта заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф, паведамляе РБК-Украіна.

Расійскія прапагандысты з ТАСС пацікавіліся ў Уіткофа, як ён ацэньвае перспектывы завяршэння расійска-ўкраінскай вайны.

Спецпрадстаўнік Дональда Трампа выказаў надзею на тое, што пасля трохбаковых перамоў Украіны, ЗША і РФ у Абу-Дабі мір сапраўды стаў бліжэй.

«Спадзяюся, што так», — адказаў Уіткоф.

Варта адзначыць, што 12 лістапада спецпасланнікі Дональда Трампа — Джарэд Кушнер і Стыў Уіткоф — прыбылі з афіцыйным візітам у Маскву. У першай палове дня павінна адбыцца іх сустрэча з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Асноўная мэта перамоў — абмеркаванне вынікаў сустрэчы дэлегацый Украіны, ЗША і РФ у Абу-Дабі, што адбылася напярэдадні.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што менавіта Уіткоф і Кушнер могуць паўплываць на пазіцыю Пуціна наконт вайны супраць Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲