12 лiстапада 2026, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразілія следам за ЗША адмовілася ад расійскага дызелю паводле «дызельнай угоды» Трампа і Пуціна

Бразілія следам за ЗША адмовілася ад расійскага дызелю паводле «дызельнай угоды» Трампа і Пуціна

Прапанаваныя расійскім бокам цэны нявыгадныя.

Пасля адмовы ЗША прымаць паліва з Расіі, пастаўленае па «дызельнай угодзе» Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна, ад яго закупкі ўстрымліваюцца і пакупнікі з Бразіліі. Прапанаваныя расійскім бокам цэны нявыгадныя, дызель з Злучаных Штатаў абышоўся б танней, перадае Bloomberg ацэнкі паўднёваамерыканскіх трэйдараў.

Бразільцам было прапанавана чатыры партыі паліва, удакладняе прэзідэнт мясцовай групы імпарцёраў Abicom Сержыу Араужу. Пры гэтым акурат чатыры танкеры — Leruo, Cerrado, Primorye і Athina — у сярэдзіне лістапада працягваюць рух з Паўночнай Амерыкі ў Паўднёвую. Сукупна на іх каля 1,1 млн барэляў (прыблізна 145–150 тыс. тон) расійскага дызелю. Калі бакі знойдуць кампраміс і бразільцы набудуць гаручае, дык гэта адна закупка амаль удвая перавысіць увесь аб’ём дызелю з РФ, імпартаваны гэтай паўднёваамерыканскай краінай у кастрычніку.

Па стане на 2026 год Бразілія — другі па велічыні імпарцёр дызелю ў свеце, яна штогод набывае каля 45 млн барэляў. Краіна за кошт замежных паставак пакрывае прыкладна траціну патрэбаў у гэтым паліве. Пры гэтым попыт на бразільскім рынку звычайна дасягае піку ў канцы каляндарнага года, калі ў Паўднёвым паўшар’і стаіць найбольш спрыяльнае для сельскай гаспадаркі надвор’е. Дызельныя грузавікі перавозяць угнаенні, а фермары карыстаюцца трактарамі, што працуюць на тым самым гаручым.

У межах «дызельнай угоды», пра якую Трамп абвясціў 9 кастрычніка, Расія павінна была паставіць на амерыканскі і сусветны рынкі больш за 300 тыс. тон паліва ў кастрычніку, яшчэ 500 тыс. тон — у лістападзе і 1 млн тон — адразу пасля гэтага. Аднак усе суда, што ішлі з Расіі з нафтапрадуктамі ў Злучаныя Штаты, змянілі маршруты. Амерыканскія кампаніі «не адважыліся» набываць расійскае паліва з-за юрыдычных рызыкаў і санкцый.

Пасля няўдалай «угоды» цэны на галон дызеля (каля 3,8 літра) у ЗША выраслі з $6,28 на пачатку кастрычніка да $6,35 напрыканцы месяца. Дзеянні Дональда Трампа выклікалі крытыку сярод прадстаўнікоў абедзвюх партый ЗША, справакавалі падзенне рэйтынгаў дзеючага прэзідэнта і, у выніку, сталі адной з прычын паразы рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у Кангрэс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲