11 лiстапада 2026, Серада, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усталі і ахнулі»: Беларусь засыпала першым снегам

«Усталі і ахнулі»: Беларусь засыпала першым снегам

Найбольш пашанцавала жыхарам паўднёвага захаду краіны.

Пакуль адны яшчэ спадзяюцца падаўжыць цёплую залатую пару, надвор’е робіць сваю справу. Мінулай ноччу з 10 на 11 лістапада ў Беларусь прыйшоў першы (добра прыкметны) у гэтым сезоне снег. Праўда, адчуць усю зімовую рамантыку пакуль змаглі далёка не ўсе: стыхія абмежавалася ў асноўным паўднёвым захадам краіны. Белыя сняжынкі за вакном раніцай убачылі жыхары Брэсцкай і часткова Гродзенскай вобласцей.

Вядома, гэта яшчэ не паўнавартасныя гурбы, але зімовыя курткі ўжо дакладна пара даставаць. «11.11.26 усталі і ахнулі! Колькі снегу», — напісала ў Threads Паліна з Брэсцкай вобласці.

Першыя сняжынкі таксама паспелі зняць жыхары Кобрына:

Снег выпаў і ў Івацэвічах. «Час запаволіцца і насалодзіцца момантам. Першы снег. Першае дыханне зімы», — падпісалі фота супрацоўнікі Івацэвіцкага вопытнага лясгаса.

А вось так прыгожа сняжок прысыпаў аколіцы Слоніма:

І вось яшчэ крыху прыгажосці:

А вось так снежна было ў Гродне:

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲