Аляксандр Хацкевіч пакінуў пасаду віцэ-прэзідэнта ўкраінскага «Полісся»
- 12.11.2026, 12:50
Ён у клубе адказваў за спартыўны накірунак.
Беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч больш не з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам жытомірскага «Полісся» (Украіна, Д1).
Спецыяліст працаваў на гэтай пасадзе з верасня 2025 года і адказваў за спартыўны накірунак.
Раней Хацкевіч не выключаў вяртанне да трэнерскай дзейнасці.
«Полісся» з 25 ачкамі пасля дзесяці матчаў займае другое месца ў турнірнай табліцы ўкраінскага Д1, адстаючы ад лідара «Шахтара» на тры ачкі.
Раней 52-гадовы спецыяліст працаваў трэнерам мінскага «Дынама», зборнай Беларусі, кіеўскага «Дынама», «Ротара», «Кармиотиссы» і польскага «Заглембе» з Саснаўца.
Аляксандр Хацкевіч падтрымаў пратэсты ў 2020 годзе і актыўна падтрымлівае Украіну.