12 лiстапада 2026, Чацвер, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне фіксуюць збоі ў працы Starshield

5
Ва Украіне фіксуюць збоі ў працы Starshield
Фота: REUTERS/Stringer

Зяленскі заявіў пра невыпадковасць.

Украінскія падраздзяленні ўжо некалькі дзён фіксуюць сістэмнае абмежаванне хуткасці тэрміналаў Starshield на ўзроўні 161 км/г (100 міль/г) — уздоўж усёй лініі фронту і над часова акупаванымі тэрыторыямі. З-за гэтага сродкам збівання бракуе хуткасці для перахопу рэактыўных дронаў краіны-агрэсара РФ, і ўжо ёсць трапленні. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Telegram.

Кіраўнік Украіны спаслаўся на даклады міністра абароны Яўгена Хмары і Галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны Міхаіла Драпатага.

«Украінскія вайскоўцы ўжо праверылі абставіны гэтага, і гэта не выпадковыя памылкі, а сістэмнае абмежаванне хуткасці», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Для Украіны, паводле слоў Зяленскага, ідзе найперш пра значнае ўскладненне перахопу расійскіх рэактыўных дронаў. Наступствы ўжо адчувальныя.

«На жаль, ужо ёсць трапленні з-за таго, што сродкі збівання не развіваюць дастатковую хуткасць і не паспяваюць перахапіць. На жаль, гэта дапамагае расіянам забіваць больш украінцаў і наносіць па Украіне больш дакладных удараў», — напісаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што Украіна спрабуе высветліць усе абставіны з амерыканскім бокам. Хто менавіта прыняў рашэнне пра новыя абмежаванні, у допісе не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲