«І Пуцін гэта таксама ўсведамляе»
1- 19.10.2026, 14:25
- 2,656
Кітай прад’явіць Расіі тэрытарыяльныя прэтэнзіі?
Яшчэ пры нашым з вамі жыцці мы ўбачым, як Кітай высуне тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расіі. Пра гэта ў інтэрв’ю OBOZ.UA заявіў міністр замежных спраў Украіны ў 2020–2024 гадах Дзмітрый Кулеба.
— Сі Цзіньпіну не патрэбная моцная Расія. Калі Расія пераможа і пакарыць Украіну, яна стане мацнейшай. У яе з’явяцца новыя амбіцыі, новае адчуванне ўласнай магутнасці: маўляў, мы здолелі, можам рухацца далей. А гэта ўжо зусім іншая размова з Пекінам.
Гістарычна Расія і Кітай неаднаразова ваявалі паміж сабой. І я перакананы, што яшчэ пры нашым з вамі жыцці мы ўбачым, як Кітай пачне высоўваць тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Расійскай Федэрацыі.
Як лічыць Кулеба, афіцыйна пра гэта спачатку будуць казаць асцярожна:
— Але на розных узроўнях прадстаўнікі Камуністычнай партыі Кітая могуць пачаць падымаць пытанне пра тое, што ў свой час да Расіі адышоў мільён квадратных кіламетраў тэрыторый, якія Кітай лічыць гістарычна сваімі. Маўляў, гэта несправядліва, трэба нешта з гэтым рабіць. І тады пачнецца іншая размова. Давядзецца дамаўляцца, шукаць рашэнне. Дарагія расійскія таварышы, у нас жа сяброўства без межаў. Але і наша цярпенне не бязмежнае. У такіх адносінах не павінна быць ніякіх табу. Маўляў, у нас ёсць пытанні наконт таго, што адбывалася напрыканцы XIX – на пачатку XX стагоддзя. Вы тады нас пакрыўдзілі, адабралі нашы тэрыторыі. Давайце цяпер неяк гэта ўрэгулюем. Усё гэта можа стаць прадметам палітыкі. І Пуцін гэта таксама ўсведамляе. Менавіта таму Сі Цзіньпіну не патрэбная моцная Расія.