19 кастрычнiка 2026, панядзелак, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі расійскага малака і сліўкаў закупляе Беларусь

2
Стала вядома, колькі расійскага малака і сліўкаў закупляе Беларусь
ілюстрацыйнае фота

Экспарт вырас.

Са студзеня па жнівень Расія паставіла на замежныя рынкі больш за 24 тыс. тон упакаванага малака і сліўкаў коштам каля $35 млн. Беларусь уваходзіць у топ-5 пакупнікоў гэтай прадукцыі, вынікае са звестак «Агроэкспарта».

Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, расійскі экспарт малака і сліўкаў вырас на 11% у фізічным аб’ёме і на 17% — у вартасным.

Найбольш гэтай прадукцыі закупае Казахстан — больш чым на $15,5 млн. У топ-3 таксама Кіргізстан (каля $5,7 млн) і Грузія (амаль $2,7 млн).

Беларусь апынулася на чацвёртым радку. За восем месяцаў наша краіна закупіла ўпакаваных расійскіх сліўкаў і малака больш чым на $2,5 млн.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲