17 кастрычнiка 2026, Субота, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве заўважаны дзіўны рух ваеннай тэхнікі

10
У Маскве заўважаны дзіўны рух ваеннай тэхнікі

Ля Крамля — незвычайная актыўнасць.

Увечары 15 і 16 кастрычніка ў Маскве адбыліся некалькі загадкавых падзей, якія пакідаюць шмат пытанняў. Спачатку ўначы каля Крэмля заўважылі ажыўлены рух картэжаў членаў урада, уключаючы прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна, а таксама сілавікоў. Потым раніцай у бок расійскай сталіцы рухалася калона ваеннай тэхнікі. Пра гэта паведамляе расійскі праект «ВЧК-ОГПУ».

«У Крэмлі пад ноч жыццё проста кіпіць. Пасля ад'езду картэжа Мішусціна пачалі прыбываць картэжы сілавікоў, у прыватнасці падобны да картэжа дырэктара ФСБ. Адначасова з Крэмля на мост выехаў той самы бранявік СБП», — напісаў праект у чацвер познім вечарам.

Сёння ж з'явіліся паведамленні, што раніцай відавочцы бачылі, як з адной з падмаскоўных вайсковых частак у Маскву накіроўвалася калона браніраваных машын і зенітак.

Паводле інфармацыі «ВЧК-ОГПУ», палову папярэдняй ночы ў Крэмлі было вельмі ажыўлена: адзін за адным пад'яжджалі картэжы з членамі ўрада і кіраўнікамі сілавых ведамстваў.

Чым абумоўленая актыўнасць расійскага кіраўніцтва, не ўдакладняецца. Невядомыя і мэты руху калоны ваеннай тэхнікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲