Афіцэра беларускага спецназа прысудзілі да 19 гадоў калоніі
3- 19.10.2026, 15:05
- 3,288
За «дзяржаўную здраду».
Мінскі абласны суд прысудзіў афіцэра спецназа Яўгена Жарыкава да 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па артыкуле аб дзяржаўнай здрадзе (частка 2 артыкула 356 КК), паведамляе «Вясна».
Паводле звестак праваабаронцаў, 23-гадоваму бабруйчаніну таксама прысудзілі штраф у памеры 500 базавых велічынь (22 500 рублёў).
Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці абвінавачання невядомыя. Прысуд вынеслі яшчэ ў маі, але праваабаронцам пра яго стала вядома толькі цяпер.
Паводле звестак «Вясны», КДБ затрымаў беларуса яшчэ ў лютым 2025 года. Прычына затрымання і яго месцазнаходжанне невядомыя.