Пад Мінскам вылавілі гіганцкага сома
5- 19.10.2026, 14:53
- 1,726
Фотафакт.
Сацсеткі абмяркоўваюць рыбны трафей, які ўразіў сваімі памерамі. У Заслаўскім вадасховішчы вылавілі сома памерам з чалавека, паведамляе pristalica.by.
Добра клявала ў Андрэя Маркевіча, майстра спорту па рыбнай лоўлі. Даўжыня злоўленага ім экзэмпляра супастаўная з чалавечым ростам. Пры гэтым вагу і іншыя падрабязнасці рыбак не паведаміў.
Зафатаграфаваўшыся з сомам, мужчына адпусціў яго ў ваду.

