23 лiстапада 2026, панядзелак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не дай Бог»: Зяленскі жорстка папярэдзіў Лукашэнку

25
«Не дай Бог»: Зяленскі жорстка папярэдзіў Лукашэнку
ФОТА: ОФІС ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Дыктатар балансуе на небяспечнай мяжы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра тое, што Крэмль працягвае спрабаваць уцягнуць Беларусь у вайну.

Масква ўжо размяшчае на беларускай тэрыторыі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца падчас атак расійскіх беспілотнікаў на Украіну, яна таксама хоча размясціць у Беларусі балістычныя ўстаноўкі.

Пра гэта кіраўнік Украіны расказаў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што размяшчэнне балістычных сістэм на беларускай тэрыторыі ў першую чаргу будзе пагражаць заходняй частцы Украіны.

Паводле слоў украінскага лідара, такое размяшчэнне балістычных установак было б «прамым уцягваннем Беларусі ў вайну», што вельмі небяспечна для беларускай дзяржавы.

«Дай Бог, каб яны не ўцягнуліся ў гэта», — сказаў прэзідэнт Украіны, папярэджваючы рэжым Лукашэнкі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲