РФ нанесла балістычны ўдар па станцыі метро ў Кіеве
- 19.10.2026, 9:18
- 2,306
Ёсць загінулы.
Расійскія войскі ўначы абстрэльвалі Кіеў балістычнымі ракетамі: адзін чалавек загінуў, яшчэ восем атрымалі раненні. Таксама была пашкоджана станцыя метро «Чарнігаўская», піша «Фокус».
Пра наступствы ўдару паведамілі ў КГГА. Побач са станцыяй у выніку траплення аскепкаў адбыліся разрывы хадавых і кантактных рэек. Наземныя станцыі «Чарнігаўская» і «Лясная» часова закрытыя для ўваходу і выхаду.
«Раніцай рух цягнікоў будзе адноўлены паміж станцыямі „Акадэмігарадок“ — „Дарніца“ згодна з раскладам», — гаворыцца ў паведамленні КГГА.
З-за пашкоджанняў інфраструктуры метро ў Кіеве павялічваюць колькасць аўтобусаў на маршрутах №№ 1-М, 118.

Таксама з'явіліся кадры разбураных гандлёвых павільёнаў побач са станцыяй метро «Чарнігаўская».