«Буданаў сказаў амерыканцам, што ЗСУ спаляць усе расійскія НПЗ»
33- 12.10.2026, 14:31
- 45,738
Украінцы жорстка адрэагавалі на дызельную здзелку ЗША.
Ветаран Узброеных Сіл Украіны Міхаіл Рагоза сцвярджае, што падчас нядаўных кастрычніцкіх перамоваў украінскай дэлегацыі ў ЗША адбыўся рэзкі паварот. Пасля яго далейшы дыялог Кіева і Вашынгтона фактычна быў пастаўлены на паўзу, піша «Дыялог».
Паводле яго слоў, гэта адбылося, калі ўкраінскі бок даведаўся пра частковае зняцце санкцый з РФ і патрабаванні Вашынгтона спыніць удары па расійскіх НПЗ. Як піша аўтар публікацыі, надзвычай жорстка на гэтыя навіны адрэагаваў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
Ужо пасля завяршэння сустрэчы, калі ўдзельнікі накіроўваліся да выхаду, Буданаў, нібыта, у грубай форме заявіў амерыканскім калегам, што Украіна мае намер знішчыць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і парты. Аўтар таксама сцвярджае, што словы ўкраінскага прадстаўніка настолькі ашаламілі амерыканскую дэлегацыю, што яна не змагла нічога адказаць.
Пры гэтым Рагоза апісвае гэты эпізод як прамы сігнал Вашынгтону пра тое, што Кіеў не мае намеру прасіць дазволу абараняцца ад расійскай агрэсіі.