8 лiстапада 2026, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў: Расійскую імперыю трэба ліквідаваць

26
Гары Каспараў: Расійскую імперыю трэба ліквідаваць
Гары Каспараў

На кітайскіх картах замест Уладзівастока паказаны Хайшэньвай.

Бяспека Еўропы немагчымая без актыўнага ўдзелу Узброеных Сіл Украіны. Аб гэтым у кулуарах Форуму свабоднай Расіі, які адбыўся ў Варшаве 11 кастрычніка, карэспандэнту сайта Charter97.org заявіў адзін з лідараў расійскай апазіцыі, чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў:

— Цяпер ідзе вайна, для якой НАТА стваралася. НАТА ў ёй не ўдзельнічае. Больш за тое, відавочна, што 32 краіны ў НАТА, якія працуюць па прынцыпе кансэнсусу, не могуць стварыць адэкватныя механізмы для адбіцця расійскай агрэсіі.

Таму чым даўжэй мы спрабуем трымацца за гэты прывід, тым даўжэй мы адкладваем момант, калі можна будзе ствараць рэальныя механізмы абароны. Сёння зразумела, што любая расійская агрэсія на паўночным усходзе Еўропы можа быць адбітая сіламі краін, якія тут знаходзяцца, плюс Украіна, якая рэальна ім дапамагае. І таму, зноў жа, трэба глядзець праўдзе ў вочы. Любыя спробы перакласці адказнасць з тых краін, якія могуць адбіць агрэсію, на гэты міфічны орган, што працуе ў межах кансэнсусу, проста рэальна дапамагаюць Путіну.

Падчас дыскусіі на Форуме свабоднай Расіі Гары Каспараў выказаў меркаванне, што Кітай стаў дамінуючым фактарам у Расіі:

— Кітай з’яўляецца галоўнай рухаючай сілай вайны Расіі супраць Украіны. Бо без кітайскай дапамогі вайна скончыцца заўтра. Калі Сі Цзіньпін захоча скончыць вайну, яна скончыцца. Ён можа патэлефанаваць Пуціну — і вайна скончыцца.

Апошнія некалькі гадоў Кітай актыўна публікуе карты. На гэтых картах усё намалявана ясна. Гэта мільён квадратных кіламетраў, якія Расія забрала паводле двух дамоваў 1858 і 1860 гадоў. Уся кітайская Маньчжурыя. Кітай не збіраецца ад іх адмаўляцца. Гэта вяртанне гістарычных земляў, а не нейкі скалісты востраў, за які яшчэ трэба ваяваць. Гэта тэрыторыя, якая ўжо можа мець кітайскую большасць.

І я думаю, што вайна ў гэтым плане спрыяе гэтаму. Бо значная частка страт мужчынскага насельніцтва ў РФ прыпадае якраз на гэтыя рэгіёны. На мой погляд, кітайскай стала ўся тэрыторыя ад Уладзівастока да Чыты. Толькі горада Уладзівасток на кітайскіх картах ужо няма. Там — Хайшэньвай, працуе кітайская мытня.

Таксама Гары Каспараў заявіў, што «расійскую імперыю трэба ліквідаваць»:

— Пазіцыя і мая, і большай часткі Форуму звязаная з тым, што патэнцыйная дэмакратызацыя расійскай прасторы павінна быць звязаная з ліквідацыяй імперскіх інстытутаў і фармаваннем новай дзяржаўнасці на добраахвотнай аснове.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲