Стаў вядомы лёс апошняга пілота расейскага Ту-22М3, збітага УСУ
26- 22.04.2024, 14:20
- 45,426
![Стаў вядомы лёс апошняга пілота расейскага Ту-22М3, збітага УСУ](https://i.c97.org/ai/592339/aux-head-1713686218-20240101_tu22_360.jpg)
Усе чатыры пілоты катапультаваліся з самалёта.
У Расеі знайшлі цела чацвёртага пілота збітага Сіламі абароны Украіны далёкага бамбавіка Ту-22М3. Пра гэта паведамляе расейскі прапагандысцкі паблік Fighterbomber у нядзелю, 21 красавіка.
Загінулага акупанта знайшлі ў рацэ праз два дні пасля падзення самалёта, удакладняе маніторынгавы канал "Крымскі вецер".
Такім чынам, як сцвярджаюць расейцы, два пілоты Ту-22М3 выжылі, а два — загінулі, аднаго з іх знайшлі мёртвым яшчэ 19 красавіка. Усе чатыры пілоты катапультаваліся з самалёта.