Цэны на нафту пачалі зніжацца
- 15.04.2026, 8:57
- 1,642
На тле надзей, што Іран аднавіць перамовы са ЗША і Ізраілем.
Сусветныя цэны на нафту знізіліся на тле надзей, што Іран аднавіць перамовы са ЗША і Ізраілем, каб спыніць канфлікт, які закрыў Армузскі праліў.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Так, ф'ючэрсы на нафту маркі Brent замацаваліся на ўзроўні 94,79 долара за барэль, што на 4,57 долара, або 4,6%, ніжэй, чым днём раней. Амерыканская нафта маркі West Texas Intermediate завяршыла таргі на ўзроўні 91,20 долара, што на 7,80 долара, або на 7,87% ніжэй.
Абодва бенчмаркі выраслі на папярэдняй сесіі: Brent падняўся больш чым на 4%, а WTI — амаль на 3% пасля таго, як амерыканскія вайскоўцы пачалі блакаду іранскіх партоў.
«Здаецца, на рынку ёсць надзея на лепшы вынік. Гэта азначае, што рынак раней улічыў многія змены, якія мы ўжо бачылі», — сказаў Джон Кілдаф, партнёр Again Capital.
Паводле аналітыкаў, цэны на Brent больш адчувальныя да глабальных збояў у пастаўках, чым цэны на WTI.
«Аднаўленне патокаў праз Армузскі праліў застаецца найважнейшай зменнай у змяншэнні ціску на пастаўкі энергарэсурсаў, цэны і сусветную эканоміку», — гаворыцца ў паведамленні МЭА.
Таксама на гэтым фоне МЭА рэзка панізіла свае прагнозы па росце сусветнай прапановы і попыту на нафту, пры гэтым прагноз росту попыту на 2026 год быў скарочаны на 80 тысяч барэляў у суткі, і цяпер чакаецца, што прапанова знізіцца да 1,5 млн барэляў у суткі.
Тым часам, паводле даных двух трэйдараў і разлікаў Reuters, запланаваны экспарт расійскіх нафтапрадуктаў з чарнаморскага порта Туапсэ на красавік быў перагледжаны ў бок павелічэння прыблізна на 60% — да 1,27 млн метрычных тон з 0,794 млн тон у папярэднім плане.