14 красавiка 2026, aўторак, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Венгрыі: прарасійская партыя Орбана разгромна прайграла

49
Выбары ў Венгрыі: прарасійская партыя Орбана разгромна прайграла
Петер Мадзяр

(Абнаўляецца) Апазіцыйная «Ціса» атрымлівае канстытуцыйную большасць.

На парламентскіх выбарах у Венгрыі паводле вынікаў падліку 98,94% галасоў перамагае партыя «Ціса» Петэра Мадзяра, яна павінна атрымаць 138 месцаў у парламенце, партыя «Фідэс» Віктара Орбана — 55 месцаў.

На 6 месцаў можа прэтэндаваць крайне правая «Наша Айчына».

Такім чынам, «Ціса» атрымлівае канстытуцыйную большасць.

Пра гэта паведамляецца на сайце ЦВК Венгрыі.

У Венгрыі складаная сістэма падліку галасоў на выбарах. Большасць дэпутатаў — 106 з 199 — абіраюць у аднамандатных акругах адноснай большасцю галасоў.

Яшчэ 93 месцы размеркавваюць паміж партыямі, што пераадолелі пяціпрацэнтны выбарчы бар'ер. Пры гэтым гэтыя мандаты размеркоўваюцца не прапарцыйна, а з улікам даволі складанай сістэмы кампенсацыйных галасоў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках