29 красавiка 2026, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старыя кнопкавыя мабільнікі прадаюць у Беларусі па тры–пяць тысяч долараў

40
Старыя кнопкавыя мабільнікі прадаюць у Беларусі па тры–пяць тысяч долараў

У чым прычына?

У беларускім сегменце маркетплэйса Ozon прадаюць старыя кнопкавыя мабільнікі Ericsson і Nokia па неверагодна высокіх цэнах. Увагу на аб'яву звярнула выданне blizko.by.

За Ericsson T28s прадавец просіць 9255 рублёў і 19 капеек. Тэлефон можна ўзяць у растэрміноўку на год: па 853 рублі ў месяц.

Nokia 8910 каштуе і ўвогуле 15 331 рубель.

У апісанні тавару ўладальнік кнопкавых мабільнікаў растлумачыў, што іх рэалізацыяй ён заняўся яшчэ 15 гадоў таму. Цяперашняя партыя была набыта ў Германіі, Іспаніі і Італіі.

Акрамя Ericsson T28s і Nokia 8910, у наяўнасці ў яго ёсць і іншыя кнопкавыя мабільнікі:

Nokia 6210: 1937 рублёў,

Nokia 6100: 2530 рублёў,

Nokia 8850: 6248 рублёў,

Siemens ME45: 4998 рублёў,

Motorola M3788e: 3756 рублёў.

На іншых інтэрнэт-барахолках у Беларусі такі тэлефон Ericsson T28s можна купіць прыблізна за 35−50 рублёў (але без роднай упакоўкі), а акумулятар да яго — яшчэ за 30−40 рублёў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках