29 красавiка 2026, Серада, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянка прыляцела ў Мінск і заявіла пра «недахоп шыку»

73
Расіянка прыляцела ў Мінск і заявіла пра «недахоп шыку»

Адказ беларусаў не прымусіў сябе доўга чакаць.

Прыляцела ў Мінск. Здаецца, гораду не хапала трохі сталічнага шыку, таму вырашыла ўпрыгожыць сабой Беларусь, — напісала acquaezucchero92. — Ну што, беларусы, гатовыя да такога ўзроўню эстэтыкі на вашых вуліцах? Ці я занадта для гэтага горада?»

У адказ беларусы прапанавалі госці з Расіі пакаштаваць бабруйскі зефір Nano Fit без цукру. Для тых, хто не ў курсе, гэты зефір, паводле водгукаў карыстальнікаў Трэдса, выклікае дыярэю, піша «Салідарнасць».

Уся гэтая гісторыя нагадвае ўкраінскі анекдот:

— Навошта ты п’еш гэтую брудную ваду з возера, сюды лайно з усяго сяла збіраецца!

— Можна па-руску, я вас не разумею?

— Я кажу: дзвюма рукамі чэрпай!

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках