СМІ: Пуцін у школьных штаніках учыніў дзіўнае шоу ў Крамлі
8- 15.04.2026, 8:54
- 10,240
Расійскі дыктатар здзівіў эмацыйнай мімікаю і незвычайным стылем адзення.
Расійскі лідар Уладзімір Пуцін апынуўся ў цэнтры ўвагі падчас афіцыйнай сустрэчы ў Крамлі — на гэты раз не толькі з-за палітыкі, але і з-за сваіх незвычайных паводзінаў і знешняга выгляду, паведамляе The Daily Star.
Падчас перамоваў з наваабраным прэзідэнтам Інданезіі Прабовам Субіанто расійскі лідар прадэманстраваў эмацыйную міміку, якая рэзка кантрастуе з яго звыклым стрыманым вобразам. На апублікаваных кадрах відаць, як Пуцін змяняе выразы твару — ад перабольшаных грымасаў да шырокіх усмешак, што ўжо выклікала ажыўленае абмеркаванне ў СМІ.
Дадатковую ўвагу прыцягнула і ягоная вопратка. Назіральнікі адзначылі кароткія звужаныя штаны, якія падчас сядзення выглядалі занадта паднятымі над шчыкалаткамі — выданне назвала іх «школьнымі штанікамі». Такі «няфармальны» стыль кантраставаў з класічным дрэс-кодам інданезійскай дэлегацыі і ў цэлым не адпавядаў традыцыйна стрыманаму іміджу Пуціна.
Нягледзячы на незвычайныя дэталі, афіцыйная частка сустрэчы была прысвечаная развіццю двухбаковых адносінаў паміж Масквой і Джакартай. Бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферах гандлю, энергетыкі і харчовай бяспекі.
У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, віцэ-прэм’ер Дзяніс Мантураў і памочнік дыктатара Юрый Ушакоў.