14 лiстапада 2026, Субота, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў крокі, якія схіляць Пуціна да ўступак у вайне

Зяленскі назваў крокі, якія схіляць Пуціна да ўступак у вайне
Уладзімір Зяленскі

У такім выпадку да канца года можна будзе дамовіцца пра дээскалацыю.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін можа пайсці на ўступкі ў вайне ва Украіне толькі пры ўмове, што ЗША прымуць магутны пакет падтрымкі Кіева. Пры такой умове магчыма дасягнуць дээскалацыі ўжо да канца года. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас зносін з журналістамі, паведамляе УНІАН.

«Расія пойдзе на рэалістычныя крокі ў той момант, калі Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі будзе гатовы прыняць рашэнне аб магутным пакеце падтрымкі для Украіны. У гэтым пакеце могуць быць дзве рэчы — санкцыі і зброя», — адзначыў ён.

Зяленскі адзначыў, што падчас сустрэчы з Трампам у 2024 годзе ён прывёз яму «План перамогі», у якім было дакладна пазначана: калі ЗША акажуць Украіне канкрэтную дапамогу, Пуцін сядзе за стол перамоваў і будзе гатовы да рэальных крокаў.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў: калі Кангрэс ЗША зможа разгледзець магчымасць падтрымаць такую ідэю, то «да канца года бакі сапраўды маюць магчымасць паспрабаваць дамовіцца хаця б пра нейкую дээскалацыю».

«І тады гэта акно магчымасцяў адкрыецца для ўсіх, у тым ліку і для расіян, нягледзячы на тое, што яны ставяць усё на гэтую зіму. Бо калі Украіна ўмацуецца, лепш паспрабаваць дыпламатыю, а не выпрабоўваць гэтае ўмацаванне. Такі матыў павінен быць успрыняты Пуціным», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲