13 лiстапада 2026, Пятніца, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прадкі беларусаў разышліся з расіянамі ў пытаннях моды

1
Як прадкі беларусаў разышліся з расіянамі ў пытаннях моды

У эпоху готыкі ў ВКЛ узялі курс на Захад.

Навукова пацверджаны факт: за часоў Францыска Скарыны на беларускіх землях апраналіся так, як і ў тагачаснай Еўропе. У эпоху готыкі ў пытаннях моды нашы прадкі ўзялі курс на Захад, піша «Салідарнасць».

Пачынаючы з XVI стагоддзя, строі ў ВКЛ пачалі моцна адрознівацца ад таго, што насілі ў Масковіі, якая, у сваю чаргу, прыняла ўплывы Усходу. У абодвух выпадках гэтаму спрыялі гандлёвыя і культурныя сувязі.

Варта нагадаць, што цывілізацыйныя і геаграфічныя разыходжанні ў той час назіраліся таксама і ў архітэктуры.

У чым жа палягалі галоўныя адрозненні ў модзе часоў Сярэднявечча на нашых землях і ў Масковіі? Тадышні еўрапейскі канон, напрыклад, прадугледжваў падкрэсліванне постаці мужчын. Адпаведна, адзенне павінна было аблягаць цела, дэманстраваць яго прыгажосць.

У Масковіі ў тыя часы была мода на шырокае, доўгае і шматслаёвае. Такое адзенне, наадварот, хавала абрысы цела і лічылася ўзорам прыстойнасці.

Як пісаў расійскі гісторык Мікалай Кастамараў, рускія жанчыны выклікалі смех у замежнікаў сваім нявуменнем фарбавацца: «Нядрэнныя сабой ад прыроды, рускія жанчыны зусім скажалі сваю прыгажосць, наляпляючы на шчокі фарбы да таго, што, паводле заўвагі Олеарыя (нямецкі падарожнік-даследчык Адам Олеарый — рэд.), здавалася, быццам хто-небудзь размаляваў іх пэндзлем».

Беларускія жанчыны ў даўнія часы таксама румяніліся і асвятлялі скуру на твары і шыі. Аднак на нашых землях панавалі традыцыі, уласныя тагачаснай Еўропе: перавага аддавалася натуральным адценям, празмерна яркія колеры, а таксама шчыльны маскападобны грым не віталіся.

Стрыманасць у колерах адрознівае і беларускія народныя строі. У нас пераважае белы колер з чырвоным і чорным геаметрычным арнаментам. Тады як у рускіх дамінуюць яркія і насычаныя колеры: чырвоны, сіні, зялёны, жоўты. Так, у рускага селяніна чырвоная кашуля была прыкметай багацця. Беларусы ж з даўніх часоў насілі светлае, пераважна з лёну.

Касаваротка — класічная руская мужчынская кашуля з касым разрэзам. Беларусы ж насілі доўгія кашулі з прамым разрэзам. І нават лапці ў беларусаў адрозніваліся: у нас — прамога пляцення, у суседзяў — касога.

Беларускі ў даўнія часы не насілі сарафана і не хавалі валасы пад кокашнікам, як рускія жанчыны. Беларускі народны строй адрозніваюць стрыманасць, практычнасць і элегантнасць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲