Беларусы: Чаму нас рускія братамі называюць?
11- 13.11.2026, 17:21
- 1,950
Беларусы адказалі расіянам.
Грамадзянка РФ спытала ў беларусаў, ці не крыўдзімся мы на прыніжальныя назвы народаў, якія былі распаўсюджаныя сярод яе суайчыннікаў у савецкія часы.
«Без негатыву, чыстая цікаўнасць, бо некалькі разоў чула, што хтосьці так кажа», — удакладніла яна.
Пост сабраў больш за 500 каментароў. Беларусы растлумачылі, што хочуць, каб і іх, і іх краіну называлі правільна і не прыдумлялі «мянушкі». Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Называйце беларусамі і не лічыце, што мы з вамі «адзін народ».
— Толькі б не «рускімі са знакам якасці».
— Непрыемна, калі рускія нас братамі называюць.
— Не крыўджуся, але напружваюся. Паспрабуй назаві кагосьці іншага хоць жартам — дык адразу на дыбкі. А мы, паводле іх уяўленняў, павінны ў адказ усміхацца. Нейк гэта нераўназначна.
— Беларусы ўжо не «бульбашы», ужо бульбу мала хто вырошчвае. Калі едзем на дачу, зусім не відаць бульбяных палёў, толькі рапс, кукуруза.
— Для беларусаў назва «бульбаш» зняважлівая. Не варта яе выкарыстоўваць — як і іншыя, якія ў «савку» прыдумалі для жыхароў «саюзных рэспублік».
— Абраза чужога народа паказвае не толькі ўзровень выхавання — з гэтым ужо ўсе прымірыліся, але і вашыя комплексы.
— Ад сваіх — дапушчальна, ад чужых — не.