12 лiстапада 2026, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пахвалілася падарункам з працы: ацанілі не ўсе

9
Беларуска пахвалілася падарункам з працы: ацанілі не ўсе

Відэа.

У сацсетках беларусы ва ўсю моц хваляцца падарункамі, якія атрымалі ад начальства да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

І некаторыя прэзенты выклікаюць сапраўдны ажыятаж. Так, у TikTok завірусілася відэа работніцы ААТ «АгроГЖС» са Шчучынскага раёна.

Усяго за суткі ролік сабраў больш за 200 тыс. праглядаў і некалькі сотняў каментароў. Прычым не толькі станоўчых. Tochka.by паглядзела, з-за чаго разгарэўся сыр-бор.

Што паклалі ў падарунак

Судзячы па відэа, сціплым наборам да гарбаты на прадпрыемстве вырашылі не абмяжоўвацца. Аўтарка роліка разклала прадукты на кухонным стале, і вольнага месца на ім практычна не засталося.

У падарунку аказаліся адразу некалькі пакавак сліўкавага масла, розныя віды сыроў, нектар, селядзец, шпроты і форшмак.

Не абышлося і без далікатэсаў. Сярод іх — фарэль, сёмга і іншыя морапрадукты.

Таксама ў набор увайшлі некалькі відаў каўбасы, у тым ліку «пальцам піханая», вэнджаніна і мясныя паўфабрыкаты: фарш, стэйк і чэвапчычы.

У каментарыях жанчына ўдакладніла, што падарунак разлічаны на аднаго чалавека. Прычым такія прэзенты атрымалі ўсе работнікі прадпрыемства незалежна ад займаемай пасады.

Як адрэагавалі людзі

Многія карыстальнікі шчыра парадаваліся за жанчыну і пахвалілі кіраўніцтва прадпрыемства за шчодрасць. Некаторыя нават жартам папрасіліся туды на працу.

Але далёка не ўсе падзялілі захапленне. Як звычайна, знайшлося нямала незадаволеных. Вось што яны пісалі:

«А вы думаеце, што гэта далі проста так?»

«Чаму людзі лічаць падарункам тое, што ім выдалі замест належнага заробку ў грашовым эквіваленце?»

«Можна было і грошы»

«І тэрміны прыдатнасці, відаць, на зыходзе»

«Не веру»

«Калі вы такі набор бачыце толькі на святы, мне вас шкада»

«Як, аказваецца, мала для шчасця трэба — каўбасы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲