Буданаў падвёў вынікі перамоў у Абу-Дабі
- 11.11.2026, 20:14
- 2,292
Прыярытэты Украіны застаюцца нязменнымі.
Прыярытэты Украіны ў дачыненні да пазіцый на мірных перамовах застаюцца нязменнымі. Гэта спыненне агню, фарміраванне архітэктуры бяспекі і абмен палоннымі.
Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў у Telegram.
Па словах Буданава, галоўныя задачы Украіны:
як мага хутчэй дасягнуць справядлівага і ўстойлівага міру,
захаваць жыццё ўкраінцаў,
забяспечыць бяспеку краіны.
«На працягу двух дзён у Абу-Дабі ўкраінская дэлегацыя працавала над пошукам шляхоў завяршэння вайны», — кажа ён.
Буданаў адзначыў, што перамовы былі няпростымі, аднак пазіцыя Украіны застаецца нязменнай: неабходна спыніць вайну і сфармаваць дзейсную архітэктуру бяспекі, якая будзе гарантаваць устойлівасць міру і зробіць немагчным паўтарэнне агрэсіі РФ.
Паводле Буданава, Украіна мае істотны вынік у пытанні вяртання палонных, і гэта безумоўны прыярытэт.