Украінскія вайскоўцы высачылі і спалілі расійскі ТОС-1А «Сонцепёк» на Данеччыне
- 10.11.2026, 10:59
Відэафакт.
Аператары ўкраінскага 4-га батальёна 413-га палка Сіл беспілотных сістэм «Рэйд» выявілі і знішчылі расійскую цяжкую агнямётную сістэму ТОС-1А «Сонцепёк» на часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці.
Украінскія аператары дронаў нанеслі дакладны ўдар па сховішчы, у якім расійскія акупанты спрабавалі схаваць сваю тэхніку.
Сістэма ТОС-1А «Сонцепёк», па якой быў нанесены ўдар, належала роце радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі арміі РФ.
У выніку траплення варожая цяжкая агнямётная сістэма загарэлася і была знішчана.