Сейсмічныя перамены
- Астап Ярыш
- 4.11.2026, 12:14
- 2,078
Для ўкраінцаў гэтыя навіны маюць яшчэ адно вымярэнне.
Дэмакраты не проста атрымліваюць кантроль ў абедзвюх палатах Кангрэса, яны атрымліваюць яго з велізарнай перавагай. Галасы яшчэ лічаць, але, паводле прагнозаў, Дэмакратычная партыя можа мець 54−55 галасоў у Сенаце і больш за 250 галасоў у Палаце прадстаўнікоў. Карціна будзе больш поўнай бліжэй да абеду па ўкраінскім часе.
Дональд Трамп ужо заявіў, што прыме вынікі выбараў і будзе працаваць з дэмакратамі. «Я абсалютна гатовы прызнаць гэтыя вынікі», — сказаў ён The New York Times. «Мы будзем працаваць з дэмакратамі, і мы, верагодна, пра нешта дамовімся». Але дадаў, што калі б ягонае імя было ў бюлетэнях, рэспубліканцы перамаглі б па ўсёй краіне.
На самой справе рэспубліканскія кандыдаты, вылучаныя і падтрыманыя Трампам, прайгралі нават у традыцыйна рэспубліканскіх штатах. У некаторых з гэтых штатаў дэмакратаў не абіралі ў Сенат дзесяцігоддзямі. Тэхас (упершыню за 38 гадоў), Канзас (за 94 гады), Паўднёвая Караліна (за 28 гадоў), Паўночная Караліна, Айова, Агаё… І гэта датычыцца не толькі сенатараў ці кангрэсменаў, але і губернатараў у многіх штатах.
Для ўкраінцаў гэтыя навіны маюць яшчэ адно вымярэнне. Сярод тых, хто прайграў, ёсць моцныя саюзнікі Украіны ў Кангрэсе. Рэспубліканскія кангрэсмены Браян Фіцпатрік, Майк Лоулер, Роб Брэснаган і Майк Кары. Сенатаркі Сюзан Колінз і Дарлін Грэм (сястра Ліндсі Грэма). І гэта — дадаткова да тых праукраінскіх заканадаўцаў, якія ў студзені заканчваюць сваю кар’еру ў Кангрэсе.
Іншая вядомая ўкраінцам рэспубліканка ў Палаце прадстаўнікоў — ураджэнка Чарнігаўшчыны Вікторыя Спарц — таксама прайграла выбары.
Адным словам, па стане на поўнач паводле вашынгтонскага часу навіны такія. Гэтай ноччу па Амерыцы пракацілася вялікая сіняя хваля.
Астап Ярыш, «Фэйсбук»