Сабаленка настроеная на рэванш у матчы з Андрэевай на фінальным турніры WTA
1- 10.11.2026, 11:37
Фота: Getty Images
Апошні раз тэнісісткі гулялі адна з адной больш за год таму.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выказалася пра маючы адбыцца матч з расіянкай Міррай Андрэевай на фінальным турніры WTA. Апошні раз тэнісісткі гулялі адна з адной больш за год таму — у фінале турніру ў Індыян-Уэлсе. Тады перамагла Мірра Андрэева, паведамляе «Чемпионат».
«Наш апошні матч атрымаўся неверагодным. Не ўпэўненая, але, здаецца, тады яна ўпершыню выйграла турнір катэгорыі WTA-1000 і паказала ў фінале ўражлівы тэніс. Памятаю, што мы шмат рухаліся, бегалі па корце і дэманстравалі выдатны тэніс. З нецярпеннем чакаю нашай новай сустрэчы і настроеная узяць рэванш», — цытуе словы Сабаленкі афіцыйны сайт WTA.
Матч паміж Сабаленкай і Андрэевай адбудзецца 11 лістапада.
У панядзелак, 9 лістапада, адбыўся матч першага тура групавога этапу фінальнага турніру WTA, у якім беларуска Арына Сабаленка перамагла Кароліну Мухаву з Чэхіі.
Арына Сабаленка (Беларусь, 2) – Кароліна Мухава (Чэхія, 7) – 7:6, 7:5