Марпехі ЗСУ форсавалі Дняпро і замацаваліся на левым беразе
1- 8.11.2026, 18:36
- 4,716
Яны працягваюць прасоўвацца ўглыб акупаванай тэрыторыі.
Марскія пяхотынцы Узброеных Сіл Украіны паспяхова высадзіліся на левабярэжжы Херсоншчыны і замацаваліся на занятых рубяжах. Цяпер яны працягваюць прасоўвацца ўглыб акупаванай тэрыторыі.
Пра гэта ў інтэрв’ю праекту «Радыё Свабода. Крым.Рэаліі» расказаў начальнік штаба 34-й асобнай брыгады марской пяхоты ЗСУ палкоўнік Алім Керымаў. Ён таксама патлумачыў, як змянілася тактыка расійскіх войскаў на Херсонскім напрамку.
Паводле слоў Керымава, украінскія марпехі ўтрымліваюць пазіцыі на левым беразе Дняпра і ў астраўной зоне.

«У нас у цэлым шмат пазіцый на левым беразе, на якіх ротацыі праводзяцца на пастаяннай аснове. І мы прасоўваемся па ўсёй гэтай астраўной зоне і, у цэлым, будзем, скажам проста, у нейкім населеным пункце на левым беразе», — расказаў вайсковец.
Палкоўнік не стаў называць населены пункт, дзе украінскім вайскоўцам удалося замацавацца, або ўдакладняць, як далёка яны прасунуліся.
Ён адзначыў, што марпехі не толькі ўтрымліваюць занятыя рубяжы, але і працягваюць штурмаваць пазіцыі ворага.

«Я б сказаў, што яны адначасова ўтрымліваюць рубяжы і пазіцыі там, дзе знаходзяцца, і ў той жа час прасоўваюцца, штурмуюць пазіцыі праціўніка і, адпаведна, паглыбляюцца на тэрыторыю праціўніка, займаючы вызначаныя намі пазіцыі. То бок яны правялі ротацыю, замацаваліся на левым беразе, прасунуліся, замацаваліся, адпаведна, перадалі пазіцыю, прасунуліся далей», — патлумачыў начальнік штаба брыгады.