Магія па-за межамі Хогвартса
7- 6.09.2026, 20:27
- 9,884
Лекарка з Беларусі распавяла, што яе ўразіла, калі яна пачала працаваць у польскай бальніцы.
Беларуска Вольга Богдан, якая працуе анестэзіёлагам у польскай бальніцы, напісала пост у Threads пра тое, што яе ўразіла на новым месцы ў параўнанні з мінскімі ўстановамі аховы здароўя, заўважыла «Зеркало».
«Хутка будзе тры гады, як я працую лекарам у Польшчы. Калі я толькі прыбыла, мяне так уражвалі такія, здаецца, нязначныя рэчы. Але гэтыя рэчы робяць працу прыемнейшай:
1. Налепкі на шпрыцы з назвамі лекаў. Кожная свайго колеру, праца паскараецца ў разы. А якая драбяза.
2. Шпрыцы ўжо з набраным фізрастворам. Табе трэба хутка шпрыц з фізай. Пакуль наберэш. А тут — трымай, проста ўвядзі.
3. Пераральныя бензадзепіны (клас псіхаактыўных рэчываў са снатворным, седатыўным, анксіалітычным (зніжэнне трывожнасці), міярэлаксацыйным і супрацьсутаргавым эфектамі. — Заўв. рэд.). Гэта ўжо зусім не драбяза.
4. Электралітныя растворы. З розным складам — з глюкозай і без, выбірай, якія табе даспадобы. І гэта таксама зусім не драбяза. Цяпер гэта ўспрымаецца як норма, але тады для мяне гэта быў фурор», — падзялілася Вольга на сваёй старонцы.
Гэты пост выклікаў даволі актыўнае абмеркаванне, да яго далучыліся, у тым ліку, медыкі. Вось некаторыя з каментароў:
«Шпрыц з фіз. растворам — гэта нешта з вобласці фантастыкі для абласной бальніцы Мінска».
«А пасляаперацыйныя пластыры, што дапамагаюць пазбегнуць перавязак».
«Калі ў пачатку 2000-х я з дэлегацыяй нашай бальніцы ездзіў на склад па гуманітарную дапамогу медыцынскага прызначэння з ЗША — во дзе вочы на лоб лезлі. Там і наборчыкі стэрыльныя аднаразовыя для любых маніпуляцый аж да зняцця швоў. І катэтары ўсіх памераў і прызначэнняў, і растворы ў самых розных пакаваннях (напрыклад, упершыню ў жыцці тады бачыў трохлітровы пакет з фізрастворам). Вось тады я ўпершыню ўсвядоміў розніцу паміж нашай і заходняй медыцынай, — падзялілася досведам яшчэ адна калега аўтаркі».
«Калі працавала ў клініцы з па-сапраўднаму міжнароднымі стандартамі — гэта быў адзіны раз, калі я бачыла, каб сумкі для выезду, усе emergency-укладкі былі сабраныя так, як належыць. У emergency room стаялі боксы, упакаваныя асобна для дзяцей рознага ўзросту, усе шпрыцы, катэтары, трубачкі, ларынгаскопы — паводле ўзросту і вагі з каляровай маркіроўкай. І так, нам не давялося гэтым карыстацца, але гэта заўсёды было на месцы і не пратэрмінаванае!»
«Я тут амаль 1,5 года, працую лекарам у неўралогіі, і мяне дагэтуль уражвае догляд за пацыентамі. За 1,5 года я не ўбачыла ніводнага пралежня. Таксама проста шок, што ўсе патрэбныя медыкаменты ёсць у аддзяленні, калі чаго няма — oddziałowa (старшая медыцынская сястра ў польскай сістэме аховы здароўя. — Заўв. рэд.) закажа. Ды і ўвогуле, вельмі шмат розных пазітыўных момантаў».
«Так! Тэлефануеш старшай і кажаш, што трэба. Яна кажа: «Секунду!» І тое, што трэба, з'яўляецца. Магія па-за межамі Хогвартса, — жартуе ў адказ Вольга, а ў адказ на гісторыю пра тое, што ампулы ад бензадзепінаў у польскіх бальніцах можна не захоўваць, яна распавяла: — Я памятаю, спытала ў медсястры: «А вы што, ампулы не здаяце?» Яна паглядзела на мяне як на псіххворую».