12 лiстапада 2026, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: На перамовах у Абу-Дабі успыхнула перапалка паміж амерыканцамі і расіянамі

3
СМІ: На перамовах у Абу-Дабі успыхнула перапалка паміж амерыканцамі і расіянамі

Прадстаўнікаў Крамля абразіла прапанова ЗША.

Перамовы Расіі і Украіны пры пасрэдніцтве ЗША ў Абу-Дабі пачаліся са скандалу. Ужо ў першы дзень, паводле інфармацыі крыніц «Версткі», паміж амерыканцамі і расіянамі адбылася перапалка. Нагодай стала прапанова амерыканскіх пасрэднікаў змяніць адміністрацыйныя межы Данецкай і Луганскай абласцей у межах тэрытарыяльнай здзелкі. У Маскве гэтую ідэю ўспрынялі як абразу.

Расійская дэлегацыя, як распавёў суразмоўца выдання ў адміністрацыі прэзідэнта, блізкі да Уладзіміра Мядзінскага, ляцела ў Абу-Дабі менавіта для таго, каб патлумачыць: такі варыянт Маскву не задавальняе. Пра прапанову стала вядома яшчэ да пачатку перамоваў, таму канфлікт, па сутнасці, быў прадвызначаны.

Перапалкай справа не абмежавалася. Масква не зацікаўленая ні ў перамір’і на Чорным моры, ні ў адмове ад удараў па энергетыцы.

Ідэю аб змяненні межаў Данецкай і Луганскай абласцей амерыканскія перамоўшчыкі прапанавалі Расіі і Украіне, раней паведамляла са спасылкай на ўласныя крыніцы выданне The Economist. Украінскія крыніцы адзначалі, што Кіеў таксама наўрад ці пагодзіцца на гэтую прапанову.

Заўважым, вядомы ўкраінскі журналіст Сяргей Беражной у інтэрв’ю сайту Charter97.org заявіў, што ЗША зрабілі прыніжальную для Расіі прапанову.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲