У Беларусі прадаюць трохпакаёвую кватэру за $15
1- 12.11.2026, 16:09
- 1,238
Жыллё знаходзіцца ў Слонімскім раёне.
У Беларусі выставілі на аўкцыён трохпакаёвую кватэру з пачатковым коштам 45 рублёў. Гэта значыць за адну базавую велічыню. Жыллё знаходзіцца ў аграгарадку Дзераўянчыцы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Плошча жылога памяшкання — 76,3 м². Кватэра знаходзіцца ў панэльным двухпавярховым доме 1987 года пабудовы.
Будынак выглядае не надта прэзентабельна, аднак ён значыцца ў дзяржаўным жыллёвым фондзе. Жыллё даўно не выкарыстоўвалася. Яго рэальная ацэначная вартасць — каля 114 тыс.
Таргі адбудуцца 9 снежня.
