24 верасня 2026, Чацвер, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электрамабіль Audi устанавіў рэкорд Гінеса

1
Электрамабіль Audi устанавіў рэкорд Гінеса
Фота: Audi

За рулём быў польскі ралійны гоншчык Міко Марчык.

Электрамабіль Audi A6 Sportback E-Tron праехаў 1338 км на адным зарадзе, усталяваўшы новы рэкорд Гінеса для аўтамабіляў серыйнай вытворчасці. За рулём быў польскі ралійны гоншчык Міко Марчык, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).

Заезд пачаўся 11 верасня а 1:55 ночы ў Польшчы. Марчык праехаў праз Кракаў, Сандомір, Варшаву, Торунь і Грудзёндз, дабраўся да Балтыйскага мора, а потым накіраваўся назад. Аўтамабіль цалкам разрадзіўся больш чым праз 45 гадзін пасля старту.

Афіцыйны запас ходу гэтай версіі Audi паводле цыклу WLTP — да 777 км. Такім чынам, падчас рэкорднай паездкі электрамабіль праехаў прыблізна на 72% больш за заяўлены паказчык.

Фота: Audi

Ключавую ролю адыграў вельмі нізкі расход энергіі. Марчык у сярэднім траціў усяго 7,09 кВт·г на 100 км — менш за палову афіцыйнага паказчыка мадэлі.

«Тут важна не толькі майстэрства кіроўцы, але і эфектыўнасць самога аўтамабіля», — піша Motor1.

Audi A6 Sportback E-Tron мае каэфіцыент аэрадынамічнага супраціўлення 0,21 і батарэю з карыснай ёмістасцю 94,9 кВт·г. Рэкордны заезд праходзіў па звычайных дарогах, у тым ліку праз шчыльны гарадскі рух.

Найдаўжэйшы прабег электрамабіля ўвогуле пакуль не пабіты. У 2023 годзе прататып каманды TUfast Eco Team праехаў 2574 км на адным зарадзе. Новы вынік Audi стаў рэкордам менавіта сярод аўтамабіляў серыйнай вытворчасці.

«1338 км па звычайных дарогах — уражлівы вынік», — адзначае выданне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках