У цэнтры Мінска зафіксавалі разварот на 360 градусаў
3- 23.09.2026, 11:51
- 2,008
Відэафакт.
Каб мы складалі рэйтынг самых дзіўных манеўраў сталічных кіроўцаў, гэты дакладна заняў бы першае месца. Не ведаем, куды накіроўваўся кіроўца сіняга ўніверсала, але, відаць, ён сам да канца не вызначыўся, піша «Onliner».
Гэта адбылося на скрыжаванні вуліц Я. Купалы і Інтэрнацыянальнай. Сіні ўніверсал, што ехаў з боку цырка, пачаў разварочвацца. Пачаў і... перадумаў. Ён разгарнуўся на 360 градусаў (то бок зноў паехаў у тым самым кірунку, у якім рухаўся першапачаткова) і схаваўся.
Манеўр быў не толькі дзіўным, але і даволі небяспечным. Таксіст, што ехаў следам, відавочна такога не чакаў: магло адбыцца сутыкненне.