Урач з Мінска расказала, колькі можна захоўваць лясныя грыбы
- 12.09.2026, 20:13
- 1,422
Спецыяліст дала важныя рэкамендацыі.
Колькі можна захоўваць свежазбіраныя грыбы? Такое пытанне «АіФ» задала чытачка з Гродна.
Пры пакаёвай тэмпературы тэрмін захоўвання — не больш за чатыры гадзіны, расказала урач-гігіеніст Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Першамайскага раёна г. Мінска Аляксандра Матвеенка. У халадзільніку (свежыя, неачышчаныя) — да 12–14 гадзін (максімум суткі, калі грыбы вельмі шчыльныя, як баравікі або падбярозавікі). Мытыя грыбы ў халадзільніку захоўваць нельга: яны пачарнеюць і стануць вадзяністымі праз дзве-тры гадзіны.
Замарожваць можна толькі свежыя і сухія грыбы адразу пасля збору або вараныя. Калі грыбы праляжалі ў цёплым месцы суткі — іх ужо нельга замарожваць, толькі прыгатаваць і з'есці ў гэты ж дзень.