Што рабіць у спякоту: парады беларускага педыятра для бацькоў
- 6.08.2026, 15:42
- 1,476
З 11:00 да 16:00 лепш знаходзіцца дома.
Стала вядома, калі дзіцяці трэба выклікаць хуткую дапамогу з-за сонечнага ўдару, што здарыўся ў спякотнае надвор'е, піша narachanka.by.
Паводле слоў дзіцячага педыятра Святланы Апанасевіч з Мядзела, сонечны ўдар у дзяцей надыходзіць вельмі хутка. Бацькі могуць гэта зразумець па з’яўленні рэзкай слабасці, ванітаў, пачырваненні скуры і адсутнасці рэакцыі на дарослага.
Калі гэта здарылася, дзіця трэба неадкладна перанесці ў цень, пакласці на бок, каб яно не захлынулася ванітамі, прыкласці вільготны ручнік да шыі і галавы. Таксама пры сонечным удары трэба паіць вадой, але толькі па глытку.
— Калі праз паўгадзіны дзіцяці горш — выклікайце хуткую дапамогу 103, — падкрэсліла педыятр.
Доктар нагадала, што ў спякотнае надвор'е з 11.00 да 16.00 лепш знаходзіцца дома або ў цені.