12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З’явіліся кадры з фатальнага вяселля пляменніцы Пуціна

2
З’явіліся кадры з фатальнага вяселля пляменніцы Пуціна
Вера Падгузава

Шлюб скончыўся скандалам і праблемамі для былога мужа.

У сеціве з’явіліся кадры з вяселля двоюраднай пляменніцы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна — віцэ-прэзідэнткі «ПСБ Банка» Веры Падгузавай і ўладальніка «Майер Груп» Канстанціна Майора. Пара пабралася ў верасні 2025 года, аднак іх шлюб не праіснаваў і года, піша «24 канал».

Скандальны развод і спробы захаваць рэпутацыю

Некалькі крыніц у СМІ паведамілі, што Падгузава сышла ад Майора з-за «раптоўных усплёскаў неадэкватных паводзінаў» бізнесмена, абуздаць якія ён так і не здолеў.

Пасля разрыву адносін бізнесмен спрабаваў прадэманстраваць лаяльнасць да вярхушкі Крамля і захаваць імідж чалавека, блізкага да сям’і. Да дня нараджэння Уладзіміра Пуціна на медыяфасадах кампаніі размясцілі партрэты дыктатара, а таксама распаўсюдзілі відэаролік з заклікам «Вова, дадому».

Нягледзячы на публічную дэманстрацыю такой адданасці, Канстанціну Майору так і не ўдалося вырашыць праблему і выйсці з «чорнага спісу» Службы бяспекі прэзідэнта Расіі і ФСТ.

«Майер Груп» арэндавала фасады пад рэкламу ў сталічных гандлёвых цэнтрах «Хорошо» (Харашэўскае шасэ) і «Акіянія» (Кутузаўскі праспект). Але потым разарвала адносіны і нават правяла магутную PR-атаку на ўладальнікаў», — гаворыцца ў матэрыяле.

Пазней высветлілася, што праз сетку афшораў і расійскіх фірмаў канчатковай уладальніцай гэтых гандлёвых цэнтраў з’яўляецца Лілія Ротэнберг. Пасля публічных дзеянняў арандатара яе структуры падалі серыю пазоваў аб пакрыцці страт, якія грамадзянскі суд задаволіў у поўным аб’ёме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲