31 жнiўня 2026, панядзелак, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ліквідавалі былога памочніка Жырыноўскага

6
ЗСУ ліквідавалі былога памочніка Жырыноўскага
Аляксандр Сафонаў

Герой мема «Сафонаў, аплаціць!» добраахвотна адправіўся на вайну ва Украіну.

ЗСУ ліквідавалі героя вядомага мема з Уладзімірам Жырыноўскім, якому той загадваў усё «аплаціць». Былы памочнік заснавальніка ЛДПР Аляксандр Сафонаў праваяваў чатыры гады, на перадавую адправіўся сам, заключыўшы кантракт. Пра лёс палітыка распавёў экс-дэпутат Дзярждумы Васіль Уласаў.

«28.08 мой сябра і таварыш, Аляксандр Сафонаў, загінуў. Многія з вас яго памятаюць па «Сафонаў! Аплаціць!». Але я ведаў яго амаль 10 гадоў», — напісаў ён у тэлеграм-канале.

Нагадаем, Аляксандр Сафонаў стаў вядомы на ўсю Расію яшчэ ў «дзясятых» дзякуючы мему са сваім начальнікам, памерлым Уладзімірам Жырыноўскім. На знакамітым відэа заснавальнік найстарэйшай з дзеючых партый Расіі выбіраў, што купіць, і строга ўказваў: «Сафонаў, аплаціць!».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках