На вучэннях Ціхаакіянскага флоту РФ з удзелам атамнай падводнай лодкі адбыліся магутныя выбухі
28- 26.08.2026, 18:54
- 48,098
Магла адбыцца дэтанацыя «Арэшніка».
На расійскім Далёкім Усходзе, у заліве Пятра Вялікага, адбыліся выбухі. Пра гэта паведамляе unian.net.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася дэтанацыя «Арэшніка». Можа ісці гаворка пра падводную лодку», – гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што жыхары населенага пункта Валчанец Прыморскага краю зафіксавалі слуп дыму ў акваторыі РФ. Відавочцы бачылі паблізу месца выбуху ваенныя караблі. На дадзены момант афіцыйных каментарыяў з боку расійскага ўрада або камандавання флоту няма.
У той жа час украінскі партал «Мілітарны» не выключае, што выбух можа быць звязаны з вучэннямі Ціхаакіянскага флоту РФ 20 жніўня, у якіх былі задзейнічаны ракетны крэсер «Варяг», атамная падводная лодка «Омск» і берагавы ракетны комплекс «Бастыён».



Праект глыбокай мадэрнізацыі «Омска» прадугледжвае замену існуючых 24 пускавых установак на ўніверсальныя ўстаноўкі, здольныя несці да 72 ракет «Калібр», «Онікс» або «Цыркон». На дадзены момант, згодна з ходам вучэнняў, «Омск» захаваў зыходную канфігурацыю, выканаўшы залпавую стральбу крылацкімі супрацькарабельнымі ракетамі П-700 «Граніт».