25 жнiўня 2026, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі 14-гадовую школьніцу будуць судзіць за пакупкі на Wildberries

10
У Беларусі 14-гадовую школьніцу будуць судзіць за пакупкі на Wildberries

Незвычайная гісторыя здарылася з жыхаркай Драгічына.

У Беларусі пад суд пойдзе 14-гадовая школьніца, якая накупіла на Wildberries салодкага, адзення і касметыкі на 400 беларускіх рублёў. Пра падрабязнасці паведамілі ў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Так, 14-гадовая жыхарка Драгічына ў тэлефоне сваёй мамы ўбачыла, што ў той да прыкладання папулярнага маркетплэйса Wildberries прывязаная банкаўская картка. Школьніца скарысталася гэтым і здзейсніла пакупку салодкага, адзення і касметыкі больш як на 400 рублёў. Убачыўшы, што замова паспяхова аплачана, падлетак паспрабавала купіць і мабільны тэлефон вядомага брэнда больш як за 2000 рублёў. Аднак для гэтай аперацыі на картцы аказалася недастаткова грашовых сродкаў.

У той жа час 20-гадовая жыхарка Оршы ўбачыла, што з яе банкаўскай карткі адбыліся падазроныя спісанні, і патэлефанавала ў міліцыю.

Высветлілася, што некалькі месяцаў таму дзяўчына адмовілася ад свайго мабільнага нумара і перайшла да іншага аператара. Пры гэтым адвязваць стары нумар ад прыкладання яна не стала, бо лічыла, што пры выдаленні праграм гэта адбываецца аўтаматычна.

Праз нейкі час яе стары нумар дастаўся жанчыне з Брэсцкай вобласці. А дачка той, усталёўваючы на тэлефон маці папулярнае прыкладанне, скарысталася тым, што да ўліковага запісу ўжо прывязаная банкаўская картка.

Ні касметыкі, ні адзення, ні салодкага з маркетплэйса школьніца атрымаць не паспела. Непаўналетнюю будуць судзіць за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (ч. 1 арт. 212 і ч. 1 арт. 14 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках