Расіяне зладзілі кулачны бой у чарзе па бензін
3- 31.08.2026, 21:51
- 1,460
Відэафакт.
У сеціве з’явіліся кадры, на якіх расіяне здымаюць драку ў чарзе па бензін на адной з АЗС у РФ.
Паміж двума мужчынамі ўспыхнуў канфлікт, які перарос у кулачную бойку з-за чаргі па паліва.
З-за дэфіцыту бензіну расіянам даводзіцца гадзінамі стаяць у чэргах у надзеі набыць паліва.
Месцамі барацьба за бензін у літаральным сэнсе перарастае ў бойкі.