Пуцін апазорыўся перад настаўнікамі і прадэманстраваў свае праблемы з псіхікай
16- 30.08.2026, 19:18
- 15,842
Яго «харчовы ланцуг» з касаткамі не існуе.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін на сустрэчы з расійскімі настаўнікамі 29 жніўня выдаў антынавуковую гісторыю пра касатак, якія нібыта палююць на белых мядзведзяў. Так ён спрабаваў апраўдаць вайну супраць Украіны. Dialog.UA разбіраўся ў падрабязнасцях.
Пуцін распавёў настаўнікам, як тлумачыць дзецям прычыны так званай «СВА». Ён параіў выкарыстоўваць аналогію з жывёльнага свету: як касаткі «накідваюцца стаяй» на белых мядзведзяў і разрываюць іх.
Пад белым мядзведзем дыктатар меў на ўвазе Расію, а пад касаткамі — калектыўны Захад, які нібыта хоча нашкодзіць РФ.
«Яны (касаткі — рэд.) ядуць гэтых мядзведзяў, як мялюзгу. Так... Яны проста накідваюцца стаяй, і бум — на часткі іх разрываюць… Вось такі харчовы ланцуг. Пра гэта таксама трэба расказваць дзецям, каб яны разумелі, у якім свеце мы жывём і чаму мы праводзім «спецыяльную ваенную аперацыю», — заявіў 72-гадовы кіраўнік Крамля.
Праблема ў тым, што такога харчовага ланцуга ў прыродзе не існуе. Навукоўцы не зафіксавалі ніводнага пацверджанага выпадку, калі б касатка забіла і з'ела якога-небудзь мядзведзя. Ні разу ў страўніку касаткі не знаходзілі рэшткаў мядзведзяў.
Украінскі журналіст Віталій Портнікаў пракаментаваў скандальную заяву Пуціна. На яго думку, дыктатар сваімі выдумкамі чарговы раз прадэманстраваў свае ірацыянальныя страхі перад светам і псіхалагічную нестабільнасць.
«Апошняе выступленне Пуціна перад расійскімі настаўнікамі нечакана стала сенсацыяй, таму што прадэманстравала псіхічны і псіхалагічны стан чалавека, які штодня аддае загады бамбіць Украіну… Гэты чалавек хоча, каб расійскія настаўнікі тлумачылі дзецям прычыны крывавага нападу РФ на Украіну. Атрымліваецца, у Арктыцы касаткі накідваюцца на мядзведзяў і з'ядаюць іх, таму ў мядзведзяў няма ніякага іншага выйсця, акрамя як абараняцца. Толькі насамрэч касаткі ніякіх мядзведзяў не ядуць. Пуцін гэта прыдумаў. Ці гэта яго дрэнная адукацыя… Расійскі прэзідэнт не толькі насамрэч не вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, які фармальна скончыў, але і ў школе не надта сур'ёзна ўспрымаў інфармацыю. Пра гэта ёсць мемуары яго настаўніцы», — адзначыў журналіст.