Магутны ўдар па «Ейску» і «Мілераве»: Расія страціла ключавыя радары
1- 30.08.2026, 16:28
- 3,170
Узброеныя Сілы Украіны выбілі адразу некалькі важных элементаў расійскай СПА.
Сілы абароны Украіны ўначы 30 жніўня нанеслі масіраваны ўдар па расійскіх ваенных аэрадромах «Ейск» і «Мілерава». У выніку аперацыі былі знішчаныя пяць аб’ектаў СПА, склады боепрыпасаў і тэхнічныя збудаванні акупантаў.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал камандуючага Сіл беспілотных сістэм Роберта Броўдзі «Мадзяра» і паведамленне распрацоўшчыкаў БПЛА Fire Point.
У Краснадарскім краі падраздзяленні 1-га асобнага цэнтра СБС з дапамогай дронаў FP-1 нанеслі дакладныя ўдары па тэрыторыі ваеннага аэрадрома і па навакольных населеных пунктах.

У выніку атакі знішчана:
— ЗРГК «Панцыр-С1»;
— РЛС «Сопка-2» (12Л6);
— РЛС «Каста 2Е2» (паблізу н.п. Шабельскае);
— Склад авіяцыйнага забеспячэння.
Паводле спадарожнікавых здымкаў NASA і геалакацый, пасля выбухаў на аб’екце ўзніклі маштабныя пажары, прынамсі ў трох месцах.
У Растоўскай вобласці пад прыцэл украінскіх беспілотнікаў трапілі аб’екты на аэрадроме «Мілерава» і паблізу населенага пункта Далатынка. На гэтай лакацыі знішчана:
— РЛС «РСП-27» (ДРЛ-27) і РЛС «Неба-СВ»;
— Склады боепрыпасаў;
— Тэхнічна-эксплуатацыйная частка.
Галоўнай мэтай удару стаў модуль ДРЛ-27. Гэта аэрадромны дыспетарскі радар, які з’яўляецца крытычна важным элементам кіравання паветраным рухам і працуе ў адзінай сістэме з пасадачным лакатарам ПРЛ-27.
Усе страты варожай тэхнікі і інфраструктуры пацверджаны дадзенымі даразведкі.