27 жнiўня 2026, Чацвер, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікабрытаніі ўпершыню правялі аперацыю на мозгу з дапамогай ШІ

1
У Вялікабрытаніі ўпершыню правялі аперацыю на мозгу з дапамогай ШІ

Прарыў у медыцыне.

У Вялікабрытаніі лекары ўпершыню выкарысталі штучны інтэлект падчас аперацыі на мозгу. ШІ дапамог хірургам выдаліць пухліну і захаваць пацыенту зрок, паведаміла сетка бальніц Універсітэцкага каледжа Лондана (UCLH).

Аперацыю правялі ў Нацыянальнай бальніцы неўралогіі і нейрахірургіі ў Лондане ў межах клінічнага даследавання. Першым пацыентам стаў 48-гадовы Рыс Хіберт з Бедфардшыра. У яго была пухліна гіпофізу памерам каля 11 мм, якая магла прывесці да слепаты.

Падчас аперацыі ШІ ў рэальным часе аналізаваў выяву з камеры эндаскопа. Сістэма дапамагала хірургам распазнаваць важныя ўчасткі (зрокавыя нервы, крывяносныя пасудзіны і іншыя структуры ў аснаванні мозгу) і паказвала зоны, якіх трэба пазбягаць пры выдаленні пухліны. У UCLH растлумачылі, што гіпофіз, пасудзіны і нервы, якія адказваюць за зрок, размешчаны вельмі блізка адзін да аднаго. Памылка нават на міліметр пры такой аперацыі можа прывесці да слепаты, інсульту або смерці. ШІ мусіў дапамагчы лекарам выдаліць максімальна магчымую частку пухліны, не зачапіўшы небяспечныя ўчасткі.

Сістэму распрацавалі спецыялісты Універсітэцкага каледжа Лондана. Яе навучалі на сотнях відэазапісаў папярэдніх аперацый на гіпофізе. Раней тэхналогію ўжо выпрабоўвалі як інструмент для навучання хірургаў, аднак падчас рэальнай аперацыі для дапамогі лекару ў рэжыме рэальнага часу яе прымянілі ўпершыню.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках