30 лiпеня 2026, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі хвілін недасыпу прыводзяць да набору вагі?

1
Колькі хвілін недасыпу прыводзяць да набору вагі?

Нечаканае адкрыццё навукоўцаў.

Навукоўцы з Калумбійскага ўніверсітэта правялі ўнікальнае даследаванне, каб высветліць уплыў лёгкага недахопу сну на фізічны стан дарослага чалавека. Вынікі эксперымента паказалі, што нават незаўважны штодзённы недасып запускае ў арганізме працэсы, якія наўпрост вядуць да назапашвання лішніх кілаграмаў.

Пра гэта піша Daily Mail.

Як праходзіў навуковы эксперымент

У нядаўнім даследаванні ўзялі ўдзел каля ста дарослых валанцёраў, якія звычайна маюць нармальны здаровы сон працягласцю ад сямі да васьмі гадзін. Палову з іх навукоўцы папрасілі змяніць звыклы рэжым і спаць дакладна на восемдзесят хвілін менш кожную ноч на працягу шасці тыдняў.

Каб імітаваць тыповы для многіх людзей недасып, удзельнікі эксперымента кладаліся спаць пазней звычайнага, але прачыналіся ў свой стандартны ранішні час. У канцы шостага тыдня каманда даследнікаў зафіксавала, што ўдзельнікі з абмежаваным сном набралі амаль паўкілаграма вагі, у той час як маса цела кантрольнай групы засталася цалкам нязменнай.

Наступствы хранічнага недасыпання

Даследнікі таксама высветлілі, што ўдзельнікі з абмежаваным сном мелі амаль на дваццаць хвілін менш фізічнай актыўнасці цягам дня, нягледзячы на тое, што яны не спалі даўжэй. Папярэднія навуковыя працы ўжо паказвалі, што страта чатырох і больш гадзін адпачынку прыводзіць да атлусцення, але гэта даследаванне ўпершыню даказала небяспеку нават лёгкага штодзённага недахопу сну.

«Хоць павелічэнне вагі прыкладна на паўкілаграма, якое назіраецца пры ўмераным скарачэнні сну, не з'яўляецца празмерным, важна памятаць, што гэта адбываецца ўсяго за шэсць тыдняў», — адзначыў галоўны аўтар даследавання, дыетолаг Фарыс Зурайкат.

Эксперт падкрэсліў, што іх даследаванне спецыяльна распрацавана для дакладнай імітацыі тых мадэляў парушанага сну, з якімі большасць дарослых людзей хранічна сутыкаецца ў паўсядзённым жыцці.

«Калі экстрапаляваць гэта на цэлы год, мы чакаем, што страта менш як паўтары гадзіны сну за ноч можа прывесці да клінічна значнага павелічэння вагі», — патлумачыў вучоны.

Схаваная пагроза для здароўя

Навукоўцы пакуль не могуць назваць дакладную прычыну такой хуткай прыбаўкі ў вазе, але мяркуюць, што хранічнае скарачэнне сну сур'ёзна ўмешваецца ў працу гарманальнай сістэмы. Недахоп начнога адпачынку правакауе рэзкае павышэнне ўзроўню гармона голаду лептыну, што падсвядома прымушае людзей ужываць значна больш ежы цягам дня.

«Нашае даследаванне паказвае, што дастатковы сон можа дапамагчы знізіць рызыку павелічэння вагі і станаў, звязаных з атлусценнем, такіх як сардэчныя захворванні і дыябет», — падкрэсліла кіраўніца даследавання, дыетолаг Мары-П'ер Сент-Онж.

Акрамя рызыкі набраць лішнія кілаграмы, сістэматычная страта нават некалькіх дзясяткаў хвілін сну павышае верагоднасць развіцця дэменцыі. Паўнавартасны начны адпачынак з'яўляецца жыццёва важным фізіялагічным працэсам, які дазваляе целу і мозгу эфектыўна аднаўляцца, а таксама ачышчацца ад небяспечных таксічных бялкоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках