Сабаленка трапіла на вокладку амерыканскага часопіса Vogue
25- 19.05.2026, 2:53
- 8,416
Фотафакт.
Арына Сабаленка стала гераіняй майскай лічбавай вокладкі Vogue. Амерыканскае выданне выпусціла вялікі профіль пра беларускую тэнісістку пад загалоўкам Aryna Sabalenka Doesn’t Let Up. Фотасесію падрыхтаваў вядомы фатограф Стывен Кляйн, а за стылізацыю адказвала стылістка і фэшн-дырэктарка Vogue Тон Гудман.
Тэнісістка знялася для Vogue у вобразах Gucci, Tory Burch, з упрыгожаннямі Material Good і гадзіннікамі Audemars Piguet. Выданне нагадвае, што са студзеня 2026 года Gucci стаў адным з яе спонсараў. У тэнісе ў італьянскага дома, паводле звестак Vogue, толькі два такія твары – Сабаленка і Янік Сінер.
«Мара стала рэальнасцю. Дзякуй», — напісала беларуска ў сваім Instagram.
Vogue — адзін з самых уплывовых модных часопісаў свету. Першае выданне выйшла ў ЗША ў 1892 годзе. Сёння Vogue піша не толькі пра моду, але і пра прыгажосць, культуру, лад жыцця і падарожжы.
Для спартсменаў з'яўленне на вокладцы Vogue — гэта ўжо не проста модная здымка, а знак выхаду ў глабальную поп-культуру: побач з дызайнерамі, акцёрамі, музыкантамі і галоўнымі героямі індустрыі забаў.