Калі я спрабаваў зняць кватэру ў Маладзечне, у мяне спыталі: «Чый Крым?»
34- 8.06.2026, 16:13
- 42,880
Грамадзяніна РФ гэтае пытанне здзівіла.
Гэтую гісторыю ў інтэрв’ю праекту «Рэдакцыя» распавёў грамадзянін РФ, які пераехаў у Беларусь, — заўважыла «Салідарнасць».
Адказваючы на пытанне, ці сутыкаўся ён з нейкім іншым стаўленнем да яго з боку беларусаў, Станіслаў распавёў:
— Я спрабаваў зняць кватэру ў Маладзечне. Вось якраз у адной з кватэр, якую я глядзеў, у мяне спыталі: «Чый Крым?»
І тады я адказаў: «Вы хочаце мне кватэру здаць ці пасадзіць?»
Проста тут, па-першае, розныя адказы.
Па-другое, навошта ўвогуле задаваць такое пытанне?
— І нечакана, што такое пытанне гучыць у Беларусі, як мне падаецца, — заявіў журналіст «Рэдакцыі» Ілья Ягораў. — Быў бы ты дзесьці ў Грузіі, я б зразумеў…
— Не, — не пагадзіўся расіянін Станіслаў. — Цалкам сабе нармальнае пытанне, бо ў многіх беларусаў ёсць сваякі і ва Украіне, і ў Расіі, і ў Польшчы, і ў Літве, і дзе толькі няма гэтых сваякоў. Мне здаецца, працэнтаў 30–40 маюць дзесьці за мяжой сваякоў.
Мужчына дапусціў, што на той момант у іх застаўся асадак.
— Ды чаму я павінен іх судзіць, калі ў іх ёсць нейкі асадачак? Гэта ж іхняе, унутранае, — заявіў ён.