Кітай паказаў Пуціну, хто галоўны
- Раман Бяссмертны
- 10.06.2026, 16:20
- 7,772
Навошта Сі Цзіньпін паехаў у Паўночную Карэю.
Сі Цзіньпін знаходзіўся ў КНДР з дзвюхдзённым дзяржаўным візітам — упершыню за апошнія 7 гадоў!
Пакуль увесь свет сочыць за ядзернымі пагрозамі КНДР і яе небяспечным збліжэннем з Расіяй, Пекін вырашыў наглядна прадэманстраваць, хто з'яўляецца галоўным гульцом і стратэгічным партнёрам у рэгіёне. Што стаіць за пышным прыёмам з чырвонымі дыванамі, тысячамі мітынгоўцаў і вайсковым парадам? Якія рэальныя эканамічныя і вайсковыя дамоўленасці двух лідараў?
Гэты візіт быў надзвычай цікавым, бо пасля пандэміі каранавіруса былі цалкам перарваныя ўсе транспартныя сувязі, і, такім чынам, Сі Цзіньпін літаральна «выхоўваў» Кіма Чэн Ына працяглай ізаляцыяй. Аднак Пекін застаецца ключавым якаром для Пхеньяна, бо Паўночная Карэя — адзіная краіна ў свеце, якая мае ад Кітая афіцыйныя гарантыі бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.
Сімвалічна, што гэты маштабны візіт прыурочылі менавіта да 65-годдзя ўстанаўлення стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі. У той жа час за кулісамі прыгожай дыпламатычнай карцінкі хаваецца адкрытая рэўнасць Сі Цзіньпіна з-за імклівага збліжэння Кіма Чэн Ына з Пуціным і актыўных паставак зброі Маскве.
Пекін імкнецца цвёрда замацаваць свой выключны ўплыў у рэгіёне, таму цяперашняе аднаўленне адносін — гэта не столькі праява шчырага сяброўства, колькі дэманстрацыя безальтэрнатыўнага ціску Кітая на свайго суседа.
Раман Бяссмертны, Facebook