13 чэрвеня 2026, Субота, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія ужорстчвае правілы ўезду для еўрапейскіх дыпламатаў

Расія ужорстчвае правілы ўезду для еўрапейскіх дыпламатаў

Ім давядзецца загадзя паведамляць МЗС РФ пра кожную паездку.

З 15 чэрвеня для замежных дыпламатаў з краін Еўрасаюза, шэрагу дзяржаў Шэнгенскай зоны і супрацоўнікаў прадстаўніцтва ЕС у Маскве уводзіцца новы парадак перасячэння расійскай мяжы, паведамляе The Moscow Times. Пра гэта заявіў Дэпартамент дзяржаўнага пратаколу МЗС РФ. Ідзе гаворка пра паведамляльны рэжым, які распаўсюджваецца на акрэдытаваных у Расіі дыпламатаў, кансульскіх работнікаў, адміністрацыйна-тэхнічны персанал, а таксама іх паўналетніх сваякоў.

Паводле новых правілаў, перад кожнай паездкай ім неабходна накіроўваць у МЗС паведамленне ў форме дыпламатычнай ноты. У дакуменце патрабуецца пазначыць асабістыя звесткі, маршрут, мэту паездкі, даты ўезду і выезду, а таксама звесткі пра транспарт. Электронная копія ноты адначасова дасылаецца па электроннай пошце, а папяровы экзэмпляр неабходна мець пры сабе — пры перасячэнні мяжы яго могуць запатрабаваць для праверкі.

Выключэнне прадугледжана толькі для прамых авіярэйсаў паміж Расіяй і краінай грамадзянства дыпламата, калі маршрут не ўключае перасадак на тэрыторыі Еўрасаюза. Ва ўсіх іншых выпадках паведамленне абавязковае як пры ўездзе ў Расію, так і пры выездзе з краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках