Украінцы назвалі самыя незвычайныя словы беларускай мовы
22- 8.06.2026, 14:50
- 7,984
Некаторыя з іх вас здзівяць.
Карыстальніца Threads пад нікам nata.rozputnia «Беларусы, напішыце ў каментарыях цікавыя словы на вашай мове, каб украінцам было складана іх вымавіць. Напрыклад, у нас ёсць «полуниця», «паляниця», «Укрзалізниця», — напісала яна.
Допіс сабраў амаль тысячу каментароў — не толькі ад беларусаў, але і ад украінцаў, якія назвалі самыя незвычайныя для вымаўлення словы нашай мовы. Сайт Charter97.org прыводзіць самыя папулярныя адказы:
— Шчучыншчына, дзед Барадзед.
— Ахвяры кіпцюроў драпежнікаў — ахвяры кіпцюроў драпежнікаў.
— Мядзведзянятачка, шчаўе, дзвюма.
— Расіяне не могуць вымавіць «дзверы», «дождж».
— На маю думку, найскладанейшае — «ашчаджаць». А яшчэ ёсць класнае слова «страхар—бляхар». Можа, «Шчучыншчына», але мне лёгка гэта вымавіць.
— Анекдот: Быў у горадзе, бачыў яка. — Ну і як як? — Ну як як, як як як.
— Фраза «У Іўі ў яе ё я».
— Мой муж казаў: «каб цябя качкі паклявалі», і мяне браў такі смех!
— Шчучыншчына, Шышчыцы, шкарпэткі.
— Шчучынскі шчупак шчыра шанаваў шаркаўшчынскую шчупачыху, чый швагер быў з Рыжычыншчыны.
— Мой муж ніяк не мог вымавіць слова «мядзведзь».
— «Дзьмухавец», «дажджлівы», «дрожджы», магчыма, будуць складанымі, як і іншыя словы са гукамі «дз», «дж», «дзь», якіх проста няма ва ўкраінскай мове. А акрамя распіяранай «Шчучыншчыны» ёсць яшчэ больш складанае, але менш вядомае «Шаркаўшчыншчына».
— Мядзведзь з мядзведзянятамі.
— Ашчаджаць.
— Здранцвелы, дзьмухавец, малаўжывальны, адыццяўленне, лёгкасць.
— Ласкацень